Алег Гулак: Спецслужбы прыдумалі “змову” і самыя яе “выкрылі”


Хваля ператрусаў і допытаў не спыніцца – лічыць праваабаронца Алег Гулак.

Праваабаронца не выключае, што неўзабаве з падачы спецслужбаў можа з’явіцца інфармацыя пра злачынную арганізацыю, што рыхтавала змову у Беларусі. “Спецслужбы прыдумалі існаванне ў краіне вялікай змовы супраць дзяржавы, яны яе “выкрылі”. Цяпер, паводле логікі, трэба шукаць пацверджанні таго, што яна сапраўды існавала, – мяркуе старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак. – Гэта азначае новыя допыты, новыя ператрусы, новыя затрыманні. Прыкладна такім чынам падзеі развіваліся ў 30-х гг.”.

Што да распаўсюду праз дзяржаўныя СМІ матэрыялаў, нібыта здабытых аператыўным шляхам, Алег Гулак упэўнены, што “яны могуць утрымліваць нейкую інфармацыю аб супрацьпраўных дзеяннях, але не маюць нічога агульнага з тымі “страшылкамі”, што малююцца для грамадства”. Паводле праваабаронцы, гэткім чынам беларускія спецслужбы спрабуюць апраўдаць сваё існаванне.

belsat.eu

Стужка навінаў