Беларускамоўны будызм у Варшаве


Вучэнне Буды не мае асабліага кола прыхільнікаў у Беларусі. Тым часам рэлігійна-філасофскае вучэнне як мала што іншае пасавала б для сённяшняй Беларусі, тым болей, што нядаўна асноўныя будысцкія тэксты, такія як «Дгамапада», ці «Чатыры шляхетныя праўды» былі перакладзеныя на беларускую мову. Гэтую працу здзейсніў кансультант для абітурыентаў з Беларусі Вышэйшай школы гандлю і права імя Лазарскага ў Варшаве Сяргей Калееў.

Малады чалавек разам з жонкаю пераехалі ў Варшаву больш за год таму. Паводле Калеева, не задавальняла якасць айчыннай адукацыі, і не цешыла перспектыва размеркавання. Тут ён канчаткова ўпарадкаваў свае погляды і вырашыў дапамагчы беларусам далучыцца да вучэння Буды.

{movie}Беларускамоўны будызм |left|8970{/movie}

«Гэта блізка і нашаму, беларускаму, досведу, маўляў, “кожны мае тое, што заслугоўвае». Гэта мне было блізка, заўсёды гэта разумеў. Да таго ж я не лічу гэта рэлігіяй, для мяне – гэта навука. Нічога не бяру на веру і стараюся ўсе словы Буды, як ён раіў, правяраць», – зазначае ён.

Будызм прадугледжвае крытычнае стаўленне да любых поглядаў: да ўсіх навуковых тэорыяў і рэлігіяў – усё трэба адкінуць і з дапамогаю медытацыі фармаваць свой асабісты светапогляд.

Пасля першай інфармацыі пра пераклад будысцкіх тэкстаў да Сяргея Калеева паступілі дзясяткі прапановаў з просьбаю выслаць тэксты ці дыск з імі. Дзякуючы бескарыснай дапамозе, стварылі старонку беларускамоўных будыстаў, дзе размясцілі перакладзеныя тэксты. Каля месяца таму Калееў таксама напісаў статут супольнасці беларускіх будыстаў «Санґга». Да супольнасці далучыліся некалькі дзясяткаў асобаў, але па-за інтэрнэтам спаткання пакуль не было.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў