Незабыўны Кастусь


Выбітная постаць слаўнай беларускай гісторыі! Сёння ўдзячныя нашчадкі святкуюць 175-ы дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, кіраўніка вызвольнага паўстання. 25-гадовы юнак натхніў тысячы беларусаў дзеля барацьбы за незалежнасць!

{movie}Незабыўны Кастусь|right|8964{/movie}

Гэтыя вулкі, дамы, пляцы, узгоркі памятаюць ягоныя крокі, ягоныя апошнія словы. Старажытная Вільня залунала сёння чырванню па белым, святкуючы 175-ы дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863–64 гадоў у Беларусі ды Літве.

АЛЕСЬ МАКАЕЎ, РУХ САЛІДАРНАСЦІ «РАЗАМ»:

“Калі мы будзем вяртаць нашую гісторыю, мы будзем вяртаць нашую гістарычную памяць, мы будзем вяртаць наш дабрабыт. Жыве Беларусь!”

Аднак вядомага поклічу паўстанцаў: “Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна!” – ды іхнага самаахвярнага змагання за свабоду Бацькаўшчыны недастаткова для сённяшніх уладаў Беларусі, каб прызнаць і ўшанаваць герояў. Афіцыйна ўгодкі выступаў “каліноўцаў” і юбілеі іх кіраўніка ў краіне не адзначаюцца, імя Каліноўскага шальмуецца, а ў турмах сядзяць тыя, хто таксама любіць Беларусь.

ЮЛІЯ СЦЯПАНАВА, КАМПАНІЯ «ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ»:

“Мы крычым імёны нашых 15-ці палітвязняў, практычна, з найвышэйшага месца ў Вільні, бо нас анідзе не хочуць чуць. Нас і надалей будуць забіваць, збіваць, абцінаць валасы – рабіць усё што заўгодна: у іх – усёдазволенасць. Таму мы крычым-просім: дапамажэце нам уратаваць гэтых людзей! Невядома, што там з імі адбываецца!”

Сярод удзельнікаў сённяшняй акцыі ўшанавання – і Сяргей Ханжанкоў, асуджаны яшчэ за саветамі за спробу ўзарваць у цэнтры Менску радыёглушылку. Дысідэнт жартуе, што прыехаў у Вільню адзначыць падвойны юбілей: 150-годдзе паўстання Каліноўскага і 50-годдзе спробы ўласнай антысістэмнай дыверсіі.

Глядзіце больш – у сюжэце Валеры Руселіка. Выданне цалкам можна праглядзець тут.

belsat.eu

Стужка навінаў