Калі чалавеку даць крылы: сакрэт поспеху “лоўкостаў”


Уласны карэспандэнт праграмы “ПраСвет” Алесь Сіліч пабываў у самым сэрцы ірландскай авіякампаніі “Ryanair” і даследаваў феномен танных авіяпералётаў.

“Танныя квіткі, новыя летакі ды неверагодная прыгажосць генеральнага дырэктара – вось галоўныя сакрэты нашага поспеху!” – нясціпла заяўляе Майкл О’Ліры, што ўзначальвае “Ryanair”.

{movie}”ПраСвет”, рэпартаж Алеся Сіліча|right|8960{/movie}

295 летакоў, 1500 вылетаў штодня са 170 аэрапортаў у 28 краінах Еўропы. Пустых месцаў у гэтых самалётах не бывае ніколі. “Для двухгадзіннага пералёту вам не патрэбны ні бізнес-клас, ні бясплатныя напоі. Гэтага хочуць і чакаюць ад нас еўрапейцы: пунктуальнасці ды нізкіх коштаў”, – гаворыць Стывэн МакНамара, дырэктар камунікацыяў авіякампаніі.

Калі квіток браць загадзя, то па Еўропе можна падарожнічаць за суму ад 9 да 70 еўраў.

Глядзіце больш – у сюжэце Алеся Сіліча. Цалкам праграма “ПраСвет” неўзабаве будзе даступная ў нашым архіве.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў