Калі Каліноўскі – не герой, то хто з беларусаў заслугоўвае на такі статус?


Некаторыя адказы беларусаў на пытанне пра нацыянальнага героя ўражваюць: Пятрусь Броўка, бо ўзначальваў беларускі народ і дадаваў сілы кнігамі перамагчы падчас вайны.



Карэспандэнты “Белсату” ўжо пыталіся ў беларусаў, кім для іх ёсць Кастусь Каліноўскі. Тады меркаванні жыхароў Беларусі падзяліліся: адныя лічылі кіраўніка паўстання героем, іншыя – не. Цяпер журналісты тэлеканалу вырашылі высветліць, каго ж Беларусы лічаць узорам геройства і кім можа ганарыцца нацыя.

Апытанне на вуліцах Менску паказала: беларусы мала ведаюць сваю гісторыю, а некаторыя нават і падзеі сучаснасці.

{movie}Апытанне: Каго лічыце нацыянальным героем беларусаў?|right|8959{/movie}

“Героі, мабыць, – усе паэты беларускія: Колас, Купала, Багдановіч… А далей цяжка сказаць”, – прызналася спадарыня. Частка рэспандэнтаў адказвала вельмі агульна: увесь беларускі народ – героі, або гэта тыя, што ўсё адбудавалі пасля вайны, нічога не маючы. Некаторыя называлі героямі спартоўцаў, падаючы прыклад тэнісісткі “Азарынай”.

У спіс нацыянальных герояў трапіў таксама паэт Пятрусь Броўка, які, паводле дзяўчыны, узначальваў беларускі народ у змаганні падчас вайны.

Толькі адзін з рэспандэнтаў згадаў у якасці героя Кастуся Каліноўскага, падкрэсліўшы: мы ліцвіны!

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў