“Ды аддзякай за ночы роспачы будзе вечны палярны дзень”


Бард Зміцер Бартосік з нагоды 175-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага выканаў у памяць кіраўніка паўстання 1863 года і ўсіх змагароў за вольнасць Беларусі песню У. Высоцкага ў беларускім перакладзе. Словы “Белого безмолвия”, якія даюць так патрэбную беларусам надзею на трыумф дабра, пераклаў Рыгор Барадулін.

Увесь 2013 год дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначае як Год Кастуся Каліноўскага. 1 лютага ў офісе Партыі БНФ прайшла вечарына, прысвечаная паўстанню 1863 года, якое ўзначаліў Каліноўскі.

{movie}Зміцер Бартосік. Песня ў памяць Каліноўскага |right|8956{/movie}
Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў: падзеі 150-гадовай даўнасці надзвычай важныя для гісторыі Беларусі, і хоць паўстанне было задушанае, але без яго не было б ні БНР, ні БССР, ні сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Хоць афіцыйныя беларускія ўлады фактычна ўхіліліся ад таго, каб адзначаць гэтую важную гістарычную дату, беларусы святкуюць яе неафіцыйна. 2 лютага ў розных кутках краіны і свету напішуць агульнанацынальную дыктоўку паводле перадсмяротнага тэксту Каліноўскага “Ліста з-пад шыбеніцы”.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў