Марына Дашук: Дзяржаўныя тэатры арыентуюцца на мастацтва ў апошнюю чаргу


https://youtu.be/ftZgnhQaZhs
У Беларусі дзясяткі дзяржаўных і прыватных тэатраў, бальшыня з іх – рэпертуарныя. Пры гэтым ва ўсёй краіне толькі адна Акадэмія мастацтваў, што і пастаўляе кадры ў тэатральныя ўстановы. Наколькі паспяхова? Глядзіце «Гарачы каментар»!

{movie}Марына Дашук у “Гарачым каментары”|right|8942{/movie}

«Дзяржаўныя тэатры сёння маюць камерцыйную скіраванасць. Галоўная задача тэатру – зарабляць грошы, і спектаклі, што цяпер ідуць у дзяржаўных тэатрах – гэта спектаклі забаўляльнага плану, што не маюць мастацкага значэння. Мне падаецца, што ў дзяржаўных тэатрах мастацкая задача на апошнім месцы», – сцвярджае Марына Дашук, тэатральная менеджэрка, дырэктарка прыватнага тэатру «Korniag».

На думку госці праграмы, дзяржаўныя тэатры ў сваім развіцці засталіся на этапе 20-гадовай даўніны. «Адзінае выйсце для беларускага тэатральнага мастацтва – стварэнне альтэрнатыўных праектаў», – дадала Марына Дашук.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары