Сёння медаль ад Лукашэнкі, заўтра – за краты


Сённяшні дзень адметны адзначэннямі герояў: гэта зрабілі Аляксандр Лукашэнка і рэдакцыя аднаго з самых вядомых незалежных рэсурсаў Беларусі «Хартыя’97». Вядома, героямі ў гэтых двух выпадках сталі зусім розныя людзі.

Лаўрэатамі нацыянальнай прэміі «Хартыі’97» у галіне абароны правоў чалавека сталі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідар незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч, а таксама Наталля Пінчук – жонка палітвязня Алеся Бяляцкага. Пры гэтым Лукашэнка сёння адзначыў працаўнікоў эканомікі, дзяржаўных службоўцаў і сілавікоў. Апошнія атрымалі ўзнагароды за забеспячэнне парадку падчас культурных і грамадска-палітычных акцыяў.

{movie}Генадзь Фядыніч у “Гарачым каментары”|right|8940{/movie}

«Гэтыя прэмія ад Лукашэнкі – частка старога сцэнара, паводле якога кіраўнік краіны робіць адным наганяй, а кагосьці выстаўляюць найлепшым сярод тых, каму даецца наганяй. Але тое, што кагосьці ўзнагародзілі яшчэ не гарантуе, што ён праз тыдзень ці праз год не апынецца на лаўцы падсудных, – адзначае лідар незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч. – Хай бы тыя эканамісты, што атрымалі ўзнагароды, пайшлі ў працоўны калектыў на той жа камбінат, дзе вырабляюць дываны ў Берасці, дзе сёння няма заробку. Прыйдзіце і распавядзіце, як вы так зрабілі, што людзі 1,2–1,5 млн атрымліваюць, а вы – медалі нейкія! »

На думку госця праграмы «Гарачы каментар», у камандзе Лукашэнкі няма добрых менеджэраў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў