Марыюш Машкевіч чытае дыктоўку


Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі далучыўся да агульнанацыянальнай дыктоўкі. Ён прачытаў «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

«Кастусь Каліноўскі, на жаль, у Польшчы – малавядомы герой беларускага супраціву. Варта, аднак, усвядоміць, што ягоная сіла ў тым, што цяпер ён выклікае ў сваёй краіне вялікія эмоцыі і дадае шмат каму сілаў», – зазначыў былы дыпламат.

{movie}Марыюш Машкевіч чытае дыктоўку|right|8934{/movie}

Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. Уладзімір Падгол, ініцыятар акцыі, прапаноўвае напісаць дыктоўку ўсім разам. «Кожны, хто захоча браць удзел і не зможа прыйсці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго творцы, творы якога любіць, а самога творцу паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасць звароту Каліноўскага, ягоных ідэяў ды памкненняў да свабоды і незалежнасці нашага краю», – гаворыцца ў звароце з заклікам далучацца да акцыі.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з 2008 года.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў