Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня|right|8927{/movie}

ТРАНШ ВЫГАНДЛЯВАЛІ

440 мільёнаў долараў паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў у межах стабілізацыйнага крэдыту ЕўрАзЭС для нашай краіны. Выдзяленне чацвёртага траншу было ўхваленае ў Антыкрызісным фондзе структуры яшчэ 7-га снежня мінулага года, аднак дагэтуль неаднаразова адкладАлася нібыта з тэхнічных прычынаў.

НЕПАЖАДАНЫ ГОСЦЬ

Новыя ўлады Грузіі – найперш Рэспубліканская партыя – не чакаюць у сябе Аляксандра Лукашэнку з-за наяўнасці палітзняволеных у нашай краіне. Кіраўнік Беларусі збіраецца наведаць Тбілісі на асабістае запрашэнне прэзідэнта МіхэІла СаакашвІлі, каб абмеркаваць уступленне Грузіі ў склад СНД.

РЫНАК ПЕРАЕХАЎ

Апошні дзень на старым месцы адпрацаваў сёння Чэрвеньскі рынак. Гандаль на новай пляцоўцы непадалёк ад Лошыцы распачнецца ўжо ў першай дэкадзе сакавіка – пасля таго, як прадпрымальнікі перавязуць туды свае боксы.

КНДР ХОЧА ВАЯВАЦЬ

Лідар КНДР Кім Чэн Ун увёў у краіне ваеннае становішча ў сувязі з запланаваным выпрабаваннем ядравай зброі. Напружанне ў рэгіёне і рэзкую рэакцыю міжнароднай супольнасці вЫклікаў снежаньскі старт балістычнай ракеты. Санкцыі ААН Пхеньян прынЯў за “абвяшчэнне вайны”.

КУРС НА ГЛАБАЛІЗАЦЫЮ

Англійскую мову з першага класу – гэткую рэформу ў Казахстане плануюць распачаць ужо з 1-га верасня сёлета. Апошні год у краіне дзеяла адмысловая дзяржпраграма дзеля адмысловай перакваліфікацыі педагогаў. У перспектыве разглядаецца і выкладанне некаторых прадметаў па-англійску ў пачатковай школе.

belsat.eu

Стужка навінаў