Стратны “вайсковы гламур” “Берасцейскай крэпасці”


Касавыя зборы “Берасцейскай крэпасці” на $3 млн не апраўдалі і паловы выдаткаў.

Кінакрытыкі пераважна станоўча адгукаліся пра фільм, але касавыя зборы выглядаюць досыць сціпла. Стужка пра першыя дні вайны і абарону Берасцейскай крэпасці створаная на сродкі саюзнага бюджэту. Агулам выдаткавалі каля $7,5 млн. Вядома, што ў Расеі за прагляд у кінатэатрах выручылі каля $4,4 млн. “У Беларусі фільм паглядзела рэкордная колькасць гледачоў – 14 тысяч чалавек”, – паведаміла старшыня аддзелу прагназавання і рэпертуарнага планавання УП “Кінавідэапракат” Вольга Багамарава. Аднак у грашовым эквіваленце касавы збор склаў толькі $25 тыс.

Кінакрытык Андрэй Расінскі адзначыў у інтэрв’ю “Белсату”, што “Берасцейская крэпасць” зроблена больш якасна і цікава, чым апошнія ваенны стужкі “Дняпроўскі рубеж” і “Вам – заданне”. “Стваральнікі фільму прадэманстравалі вайсковы гламур і скарысталі прыёмы галівудскага кіно, каб прыцягнуць гледача. Разам з тым, я лічу, што гэта чарговая эксплуатацыя тэмы ўрачыстага гераізму, ваеннай тэмы. Так, гледачы пайшлі ў кінатэатр, фільм абмяркоўвалі на форумах, але ўжо відавочна, што пракат не выцягнуў карціны”, – падкрэсліў эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў