Аляксей Мінчонак: «Перапазычылі», каб «перааддаць»


Беларусь атрымала чарговы транш крэдыту ад ЕўрАзЭС памерам амаль $ 0,5 млрд. «Прадстаўнікі Нацбанку і ўраду не хаваюць, што гэтыя сродкі пойдуць на рэструктурызацыю нашай вонкавай пазыкі. Гэта тое, што называецца «перапазычылі», каб «пераадаць», гэтыя грошы мы адразу аддамо, як толькі атрымаем», – канстатуе госць праграмы, эканамічны журналіст-аглядальнік Аляксей Мінчонак.

{movie}Аляксей Мінчонак: «Перапазычылі», каб «перааддаць»|right|8916{/movie}

Вонкавае гандлёвае сальда Беларусі летась скацілася ў мінус. Гэта пацвярджаюць агучаныя сёння звесткі Белстату за снежань. Акурат у той месяц, калі ўлады павысілі заробак, гандлёвае сальда склала рэкордныя за год мінус $ 656 млн.

«Мы «завязаныя» на Расею, падсаджаныя на гэтую «нафтавую іглу», і з гэтым трэба нешта рабіць, – зазначае Аляксей Мінчонак. – Што датычыць дэвальвацыі – гэта толькі часовая захада для нашых экспарцёраў. Яна можа быць карысная толькі некалькі месяцаў, як мы гэта бачылі на дэвальвацыі ў 2011 годзе».

Ці дапаможа ўраду «паўзучая» дэвальвацыя, якую фактычна цяпер праводзяць улады краіны? Як гэта паўплывае на фінансавае становішча беларусаў? Глядзіце «Гарачы каментар»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў