Юлія Сцяпанава: Насельніцтва трэба пераўтварыць у народ


Іх рэгулярна затрымліваюць па ўсёй Беларусі, яны трапляюць «на суткі», іх цкуе КДБ. Але што значыць быць актывістам штодня? З якімі выклікамі ды невыноснымі выпрабаваннямі даводзіцца сутыкацца – Юлія Сцяпана акрэсліла ў сваім «Лісце роспачы» на «Facebook’у» і ў праграме «Гарачы каментар» на «Белсаце».

{movie}Юлія Сцяпанава ў “Гарачым каментары”|right|8914{/movie}

Два тыдні таму на Юлію Сцяпанаву напалі невядомыя і, ужываючы фізічную сілу, абрэзалі дзяўчыне валасы. Пагражаючы далейшаю расправаю у выпадку працягу грамадска-палітычнай дзейнасці, невядомыя зніклі.

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» арганізоўвае дапамогу для ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і іхных сем’яў і падкрэслівае, што такая дапамога патрэбная заўсёды. «Дастаткова ўзяць маці любога з палітвязняў, патэлефанаваць і спытаць, ці патрэбная дапамога. І аказваецца, што дапамога патрэбная заўсёды. За 18 гадоў дыктатуры такіх людзей, што засталіся ў адзіноце, вельмі шмат», – адзначае Юлія Сцяпанава.

Паводле актывісткі, беларусам бракуе салідарнасці. «Трэба пачынаць з малога і працаваць з насельніцтвам. Насельніцтва трэба пераўтвараць у нацыю, у людзей – у народ», – падкрэсліла госця праграмы «Гарачы каментар».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў