Дзе будзем жыць? У Беларусі «буксуе» будаўніцтва


Летась унёсак будаўнічай галіны ў агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту скараціўся на 0,6 %. Між тым, доўгі час будаўніцтва было рухавіком беларускай эканомікі. Чаму ж цяпер будуюць меней і як гэта адаб’ецца на развіцці краіны?

Віною адмоўных вынікаў будаўнічай галіны стала дзяржаўная палітыка, паводле якой скарачаецца гэтак званая сацыяльная замова. Калі раней узводзілася шмат дамоў для ільготнікаў, то цяпер яны – не ў прыярытэтах дзяржаўнага падтрымання.

{movie}Дзе будзем жыць? У Беларусі «буксуе» будаўніцтва|right|8912{/movie}
«Павялічваць аб’ёмы будаўніцтва да ўзроўню дакрызісных дзяржава, відаць, не хоча. Напрыклад, у Менску ў прыярытэце цяпер забудова за кошт ушчыльнення», – мяркуе кіраўнік будаўнічай кампаніі Сяргей Каранько. Паводле адмыслоўца, з мапы гораду будуць пакрысе знікаць малапавярховыя дамы, а на іх месцы ўзвядуць сучасныя хмарачосы, бо гэта – самы танны варыянт.

На кошт жылля гэта, аднак, наўрад ці істотна паўплывае. Квадратны метр у якасным новым доме каштуе даражэй за $ 1 тыс. – гэта ў два разы больш за сярэдні заробак па краіне. Тэндэнцыі да патаннення ў будаўнічай галіне пакуль не назіраецца.

Сёлета ў сталіцы будзе збудавана толькі каля 1 млн квадратных метраў жылля. Гэта на 30 % меней, чым залетась. Пры гэтым, на дзяржаўнае падтрыманне цяпер могуць разлічваць практычна адзінкі, таму вырашаць жыллёвую праблему большасць грамадзянаў будзе толькі ўласнымі сіламі.

Глядзіце больш у сюжэце праграмы «Сальда». Уся перадача неўзабаве будзе даступная ў нашым архіве.

Аляксей Мінчонак, belsat.eu
https://youtu.be/2Op9-d39T5w

Глядзі таксама
Каментары