Пабагацеем на 5 %?


З заўтрашняга дня на 5 % павысіцца бюджэт пражыткавага мінімуму ў Беларусі. Ці дае рады дзяржава адпавядаць нацыянальным інтарэсам у эканамічнай галіне?

Да апошняга моманту дзяржава лічыла, што беларусу хапае ў сярэднім Br 925 тыс. у гаманцы, каб прыдбаць самае неабходнае на працягу месяца.

{movie}Пабагацеем на 5 %? |right|8910{/movie}
Пастановаю Савету Міністраў новы пражытковы мінімум на душу працоўнага насельніцтва будзе цяпер роўны Br 1 млн 14 тыс., а для пенсіянераў выплата павысіцца да Br 763 тыс. Следам за пражыткавым мінімум з лютага аўтаматычна вырастуць і памеры мінімальных і сацыяльных выплатаў, сярод якіх грашовыя сродкі на дзяцей і аднаразовыя дапамогі для маладых сем’яў пры нараджэнні малечы.

Урад адною рукою дае, а другою, як заведзена, у кагосьці і забірае. З першага лютага з увагі на змену стаўкі пражыткавага мінімуму прадпрымальнікам давядзецца браняваць новы памер сродкаў для своечасовай выплаты заробку, які, паводле заканадаўства, складзе Br 1 млн 521 тыс.

Улічваючы, аднак, што толькі з пачатку года кошты на харчаванне, сувязь і перавозкі выраслі, а інфляцыя склала практычна 2 %, гэтыя дзяржаўныя падвышэнні наўрад ці будуць адчувальныя для беларусаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў