Кыргызстан: Жанчына спрабавала спаліць сябе ля Адміністрацыі прэзідэнта


Кабета гэткім чынам пратэставала супраць несправядлівага, на ейную думку, выраку суда, які прыгаварыў сына жанчыны да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Сына Жыпаркул Амуровай асудзілі за збіццё аднавяскоўца, аднак потым гарадскі суд скасаваў гэтую пастанову. Абласны суд, у сваю чаргу, скасаваў апраўдальны вырак.

{movie}Жанчына спрабавала спаліць сябе ля Адміністрацыі прэзідэнта|right|8908{/movie}

“Можа быць пасля майго самаспалення ўлады пачнуць думаць і больш не даваць паўнамоцтвы людзям рэвалюцыі”, – з гэтымі словамі жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла. Ахоўнікі ды мінакі хутка патушылі полымя, аднак жанчына атрымала моцныя апёкі твару і галавы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў