Англіканскі святар з Калумбіі вёз у страўніку 13 прэзерватываў з какаінам


У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева арыштавалі прадстаўніка англіканскай царквы, які спрабаваў у чэраве ўвезці ў краіну вялікую партыю наркотыку.

{movie}Святар вёз у страўніку 13 прэзерватываў з какаінам |right|8906{/movie}
Калумбійскі грамадзянін, якога ідэнтыфікавалі як англіканскага святара Фаб’ё Рыкарда Радрыгеса (Fabio Ricardo Rodriguez), затрымалі ў маскоўскім аэрапорце і адвезлі ў лякарню. Там з ягонага страўніка і кішэчніка дасталі 13 прэзерватываў. Яшчэ пяць гумовых ёмістасцяў з наркотыкам знайшлі ў ягоным багажы.

Святар, якога змясцілі ў металёвую клетку затрымання, сказаў, што праглынуць прэзерватывы з какаінам яго змусілі прадстаўнікі калумбійскай мафіі:«Гэта даволі складаная сітуацыя для мяне, як для чалавека рэлігійнага, святара. Мафія з маёй краіны – Калумбіі – прымусіла мяне зрабіць гэта».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

https://youtu.be/RGKXnrjz_aE

Глядзі таксама
Каментары