Ці ідзе бульбашызацыя?


Як спяваў адзін з вядомых у Беларусі эстрадных артыстаў Саша Нэма – «Ты бульбаш, я бульбаш – мы это знаем». Яшчэ ў нас ёсць цэлы завод вінаградных вінаў «Бульбаш», а ў Менску меўся быць пабудаваны цэлы «Бульбаш-холл». Пра перспектывы бульбашызацыі цэлай краіны – у «Размове Жбанкова» разважае літаратар Севярын Квяткоўскі.

Адкуль жа пайшло гэтае не для ўсіх прыемнае слова «бульбаш»? Паводле спадара Квяткоўскага, карані слова вядуць у 20–30 гады мінулага стагоддзя, калі БССР абрала вырошчванне бульбы ў якасці прыярытэту для сельскай гаспадаркі. Але Савецкі Саюз скончыўся, а «бульбаш» застаўся.
{movie}Ці ідзе бульбашызацыя?|left|8901{/movie}
«Савецкія часы фізічна не так далёка скончыліся, а ў галовах шмат каго – працягваюцца. Беларусы дагэтуль называюць літоўцаў «лабусамі», а на мора ездзяць у «Хахляндыю». Са злосцю ці без яны гэта робяць, аднак усё ж такі паўтараюць. Разам з гэтым я сустракаў людзей, якія і на сябе кажуць «я ж – бульбаш». Але гэта людзі вельмі простыя, яны ўсіх называюць мянушкамі, нават сваіх знаёмых», – распавядае Севярын Квяткоўскі.

Ці варта абражацца на «бульбаша» і ці варты ўвесь шум вакол гэтага слова, ягонага культурніцкага значэння для беларусаў? Пра гэта – у «Размове Жбанкова» з Севярынам Квяткоўскім.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў