Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (30.01.2013)|right|8900{/movie}
Крэдыт дзеля крэдыту

Ужо на наступным тыдні Беларусь чакае 440 мільёнаў долараў. Не прыбытку, а крэдыту. Чацвёрты транш ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС раней затрымліваўся з тэхнічных прычынаў і надалей застаецца рычагом расейскага ўплыву.

Продаж гігантаў

Дзяржаўны камітэт маёмасці прапанаваў прадаць мінарытарныя пакеты акцыяў “Беларуськалію” і “Нафтану”. Такім чынам чыноўнікі хочуць выканаць сёлетні план прыватызацыі.

Аплочваем праезд!

Талончык за 2 тысячы. У Менску адразу на 17 адсоткаў вырасце кошт праезду ў грамадскім транспарце. І гэта не апошняе падаражэнне.

“Чарніла” ракою

А ў культурнай сталіцы зноўку можна купіць таннае віно ў любой адчыненай краме. Гарадскія ўлады знялі ранейшае абмежаванне, калі “чарніла” прадаваліся толькі па некалькі гадзінаў на дзень. Тады продажы віна ўпалі ажно на 35 адсоткаў.

Па наркотык – у аптэку

А ў Калумбіі Міністэрства юстыцыі прапанавала свабодна прадаваць не толькі марыхуану і какаін, але і сінтэтычныя экстазі ды метамфетамін. Такім чынам улады хочуць нанесці ўдар па наркамафіі.

Міжнародная дапамога

Сірыйцы атрымаюць больш за мільярд долараў міжнароднай дапамогі. На гэтыя грошы пацярпелыя ад вайны людзі будуць забяспечаныя харчаваннем, жытлом ды іншаю дапамогаю. Але да міру ў Сірыі ўсё далей.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў