Міхась Янчук пра кіраўніка БТ: Нельга жыць з кукішам у кішэні


https://youtu.be/_AyKs9maA60
«Белсат» запрасіў кіраўніцтва Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ды іншых дзяржаўных медыяў да дыскусіі ў жывым эфіры. Ці адбудзецца ўрэшце вольны абмен думкамі ды прынамсі частковае яднанне нацыі?

Працаўнікі «Белсату» падарылі шэфу дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку абсталяванне, патрэбнае для прымання незалежнага тэлеканалу. Надоечы дырэктар дзяржаўнага тэлебачання распавёў студэнтам Інстытуту журналістыкі, што «Белсат» не глядзіць, але асуджае.

На спатканні са студэнтамі чыноўнік выказаўся у наступным духу: калі чалавек займае дзяржаўную пасаду, то мусіць сваё меркаванне засунуць у заднюю кішэню. Карэспандэнт «Белсату» Міхась Янчук даволі востра ахарактарызаваў такую пазіцыю. «Нельга жыць з кукішам у кішэні. Гэта не прывядзе да чаго добрага», – падкрэсліў журналіст. Паводле яго, шмат якія жыхары Савецкага Саюзу жылі менавіта так, але гэта не зрабіла іх шчаслівымі, а толькі спрыяла росту пераследу і рэспрэсіяў.

Нават тыя беларусы, хто ў іншым лагеры, – частка нацыі, апеляваў Янчук, таму ўсім супольна трэба імкнуцца да дыялогу і паразумення. «Нам патрэбная кансалідаванае грамадства, а толькі праўда і яе свабодны распаўсюд прычыняцца да яго кансалідацыі», – сцвярджае журналіст.

{movie}Міхась Янчук у “Гарачым каментары” |right|8889{/movie}
Сімвалічны падзел на «Менск і Мінск» будзе захоўвацца да таго часу, пакуль ўлады Беларусі будуць стрымліваць праўдзівую інфармацыю і рабіць захады, каб яна не патрапіла да беларусаў. Белсатавец адзначыў, што тэлеканал ужо трэці раз чакае адказу чыноўнікаў наконт акрэдытацыі.

«Будзем спадзявацца, што ўрадаваму боку хопіць логікі ды зразумення, што “Белсат” і так некалі праб’ецца ў Беларусь. І калі нас не выкаранілі за пяць гадоў, то ў будучыні зрабіць гэта таксама будзе вельмі цяжка», – зазначыў Міхась Янчук.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары