“Ultra-Music Awards” вызначыла прэтэндэнтаў на званне “гурта года”


“Акутэ”, “Палац”, “Без Білета”, “Ляпіс Трубяцкой” ды шмат хто яшчэ… Агулам 170 альбомаў беларускіх выканаўцаў, выдадзеных цягам 2012-га года, паслухалі чальцы журы прэміі “Ultra-Music Awards”. Ды назвалі прэтэндэнтаў на перамогу ў шасці намінацыях.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|8887{/movie}

Званне найлепшага гурта года могуць атрымаць “Дай Дарогу!”, “Акутэ” і “Серебряная Свадьба”. Апошнія два гуртЫ таксама пазмагаюцца за ўзнагароду за найлепшую кружэлку года. Прэтэндэнты ў намінацыі “Адкрыццё года” – Паліна Рэспубліка і каманды “2MORROW2LATE” ды “Irdorath”. На “Ultra-Music Awards” таксама вызначаць падзею, кліп і песню года.

Аднак галасаваць за тое, хто найлепшы, гэтым разам будуць не інтэрнэт-карыстальнікі, як раней, а адмысловае журы з паўсотні музычных экспертаў – журналістаў, крытыкаў, прадзюсараў і кліпмейкераў. Што ж да цырымоніі ўзнагароджання, то на ёй выступяць Паліна Рэспубліка, “Акутэ”, “Irdorath” і гурт “Plum Bum”.

Уручэнне прэміі пройдзе ў пятніцу, 22-га лютага, у менскім клубе “Цэнтр”.

Іншыя тэмы: агляд стужак, якія выходзяць у пракат. У Лондане адкрылася выстава, прысвечаная побытаваму дызайну.

belsat.eu

Стужка навінаў