Танных крэдытаў у 2013 не будзе


Нацыянальны банк вызначыў свае прыярытэты на 2013 год. Стаўка рэфінансавання найбліжэйшым часам зніжацца не будзе, а беларускі рубель чакае павольная дэвальвацыя. Кіраўніцтва галоўнай банкаўскай установы абяцае: рэзкага фінансавага абвалу сёлета не будзе.

{movie}Танных крэдытаў у 2013 г. не будзе|right|8885{/movie}

Зрэшты, як і не будзе танных крэдытаў. Нацбанк вельмі асцярожна падыходзіць да зніжэння стаўкі рэфінансавання, ад велічыні якой залежыць кошт крэдытных рэсурсаў. «У Беларусі з восені захоўваюцца дэвальвацыйныя чаканні ў насельніцтва і бізнесу. Каб стрымаць курс беларускага рубля і ўтрымаць інфляцыю ў прагназаваных памерах, Нацыянальны банк вымушаны завышаць стаўку рэфінансавання», – мяркуе эканаміст Аляксандр Сінкевіч. Тым часам чыноўнікі прытрымліваюцца аптымістычных прагнозаў.

Глядзіце больш у сюжэце праграмы «Сальда». Уся перадача неўзабаве будзе даступная ў нашым архіве.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў