Міліцыянт папрасіў прабачэння ў журналісткі. Неўзабаве яго звольнілі


Ліст з прабачэннямі ад Смалявіцкага РАУСу – гучыць фантастычна. Але журналістка Лола Бурыева гэткі дакумент сапраўды атрымала.

«Прыносім Вам прабачэнні за прычыненыя нязручнасці ды паведамляем, што з Мартысюком А. Н. праведзеная індывідуальна-прафілактычная размова пра ветлівае і тактоўнае стаўленне да грамадзянаў», – гаворыцца ў дакуменце, які журналістка атрымала ў адказ на сваю скаргу.

{movie}Маю права: пастаяць за сябе|right|8880{/movie}

Лолу Бурыеву і чацвярых ейных калегаў затрымалі, калі яны спрабавалі трапіць на сустрэчу з дэпутатам Ягорам Лебядком. Журналісты хацелі запытацца пра будаўніцтва кітайска-беларускага тэхнапарку, аднак іх адвезлі ў пастарунак «для высвятлення асобы».

«Усё гэта выглядае як фарс, бо я цалкам упэўненая, што Мартысюк не мог дзейнічаць без «загаду зверху», – зазначае Лола Бурыева. Аднак неўзабаве стала вядома, што з пасады знялі намесніка кіраўніка Смалявіцкага РАУСу Уладзіміра Піляка. Менавіта ён прасіў у лісце прабачэння за дзеянні падпалкоўніка Мартысюка.

Глядзіце больш – у праграме «Маю права» ў эфіры «Белсату», серада а 20:35, неўзабаве яна будзе даступная ў архіве праграмаў.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/8DC07SEecIA

Глядзі таксама
Каментары