Кіраўнік БТ атрымаў падарунак ад «Белсату»


Кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька на сустрэчы са студэнтамі Інстытуту журналістыкі падзяліўся меркаваннем у духу «Белсат» не глядзеў, але асуджаю». Мы вельмі занепакоеныя тым, што кіраўнік такога буйнога медыя-холдынгу паняцця не мае аб прадукцыі сваіх калегаў ці канкурэнтаў – залежыць, як паглядзець.

Улічваючы, што, са словаў спадара Давыдзькі, працаўнікі БТ маюць малыя заробкі праз «войны, Чарнобылі і адсутнасць карысных выкапняў», «Белсат» падараваў яму спадарожнікавую талерку і «рэсівер» да яе.

{movie}Талерка для Давыдзькі|left|8874{/movie}

Спадзяемся, наступным разам у сваіх меркаваннях кіраўнік тэлерадыёкампаніі не будзе галаслоўны. Можа, нават паглядзіць іншыя каналы і на ўласныя вочы пераканаецца, ці сапраўды «журналісты ніколі не бываюць свабоднымі ды незалежнымі».Варта адзначыць, што спадар Давыдзька можа не баяцца санкыяў падатковай інспекцыі – кошт падарунку не перавышае ліміту сумы, на які могуць прымаць падарункі беларускія чыноўнікі – усяго 240 тысячаў рублёў.

Нажаль ахова не пусціла нашых журналістаў да адрасата падарунку, таму талерку прыйшлося пакінуць на прахадной.

Гледачы ў дадатак да падарунка на нашай старонцы ў «Фэйсбуку» дасылаюць цёплыя пажаданні спадару Давыдзьку. Яму раяць падпісацца на незалежныя заходнія выданні, прайсці інтэнсіўны курс англійскай мовы, паболей есці локшыны, а не вешаць яе на вушы гледачам і проста шчасця ды здароўя.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў