Агнешка Рамашэўская-Гузы напісала да Аўтуховіча


Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» узяла ўдзел у акцыі «Белсатаўцы пішуць палітвязням». Яна адправіла паштоўку Мікалаю Аўтуховічу: «Хачу пажадаць усяго найлепшага і спадзяюся на хуткую сустрэчу. Прыміце ад усяго сэрца прывітанні і жаданні сілаў і здароўя, бо яны вам спатрэбяцца».

Мікалай Аўтуховіч ваяваў у Афганістане, заснаваў уласны паспяховы бізнес. І трапіў у апалу мясцовых уладаў, бо спрабаваў змагацца з карупцыяй. У выніку супрацьстаяння згубіў бізнес, трапіў за краты.

{movie}Аґнешка Рамашэўская-Ґузы напісала да Аўтуховіча|right|8873{/movie}

Спадара Аўтуховіча спрабавалі абвінаваціць у спробе забіць з гранатамёту кіраўніка Гарадзенскай вобласці. Абвінавачанне рассыпалася, ад вобразу «баевіка-тэрарыста», які спрабавалі намаляваць следчыя, у крымінальнай справе засталіся толькі 5 патронаў, якія нібыта незаконна захоўваў Аўтуховіч. Беларускі суд вынес вырак – 5 гадоў зняволення.

Ліст – самы просты і бадай адзіны спосаб кантакту з палітвязнямі. Паштоўкі асуджаным з палітычных матываў дасылаюць журналісты і вядоўцы «Белсату». Далучыся да іх і ты!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў