Чорным па белым: беларускамоўнае гета


Не сакрэт, што большасць беларусаў у штодзённым жыцці выкарыстоўваюць расейскую мову. Нават шмат хто з палітыкаў ці творцаў, якія кажуць пра важнасць роднае мовы і неабходнасць яе як мага большага ўжывання, пасля выключэння камераў і дыктафонаў журналістаў пераходзяць на расейскую.

У «Чорным па белым» пад скрыжаваным агнём пытанняў Вольгі Гардзейчык і Валярыны Куставай мовазнавец Зміцер Саўка і журналістка Крысціна Калбаснікава разважаюць аб праблемах роднай мовы.

{movie}Чорным па белым_2 (урывак)|left|8870{/movie}

Праграма «Чорным па белым» – гэта пляцоўка для дыскусіяў на сацыяльныя і культурніцкія тэмы розных паводле перакананняў людзей, якія не абмінаюць «нефарматных» філасофскіх і этычных праблемаў сучаснага грамадства. Аўтары праграмы спрабуюць шукаць праўду, зыходзячы з пастулату: праўда часам можа быць не адна. Праграма выходзіць раз на два тыдні а 20:30, яе можна знайсці на нашай старонцы ў он-лайн трансляцыі, а таксама ў архіве праграмаў.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў