На што ідуць нашыя падаткі?


Гарадзенская пракуратура вырашыла прыгледзецца да тых, хто зарабляе, але з дзяржаваю не дзеліцца. На пачатку несумленным грамадзянам адмовяць у бясплатных медычных і адукацыйных паслугах, а пасля справа можа дайсці і да крымінальнага пераследу. У «Размове Жбанкова» эканаміст Сяргей Балыкін разважае пра тое, на каго працуюць айчынныя падаткі.

Адмысловец зазначае, што пракуратура колькі разоў выйшла за межы сваёй кампетэнцыі: яна не кантралюе паступленні падаткаў, а сочыць за выкананнем заканадаўства. За кішэнямі беларусаў ёсць каму сачыць і без умяшальніцтва пракуратуры: Міністэрства падаткаў і збораў, Дэпартамент фінансавага кантролю ды іншыя. Да таго ж у беларускім заканадаўстве не існуе такога запісу, што забараняў бы прадастаўляць грамадзяніну медычныя паслугі, калі той не заплаціў падаткі.

“Ніхто не любіць плаціць падаткі, іншая справа – наколькі эфектыўна збудаваная падатковая сістэма ў нас і ў “іх”. Тыя ж амерыканцы таксама не любяць плаціць падаткі, але ім гэта выгадна. Бо чалавек, які плаціць падаткі, можа паказаць афіцыйны прыбытак, гэта звязана з крэдытаваннем, з ягоным статусам і гэтак далей. Да таго ж там сістэма вышуку значна лепш адладжаная за нашую”, – зазначае Сяргей Балыкін.
{movie}”Размова Жбанкова” На што ідуць нашыя падаткі?|left|8869{/movie}
Пра тое, чаму беларуская дзяржава не давярае сваім грамадзянам, як заробкі і падаткі суадносяцца ў нашай краіне і на што ідуць падаткі беларусаў – у “Размове Жбанкова”.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў