Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (29.01.2013) |right|8868{/movie}

Заганяюць у падполле

Палата прадстаўнікоў рыхтуе закон, які зробіць яшчэ больш жорсткімі ўмовы дзейнасці для палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў. Калі закон прымуць, зарэгістраваныя за межамі Беларусі арганізацыі стануць нелегальнымі. А некаторыя партыі могуць пазбавіцца права выстаўляць свайго кандыдата на прэзідэнцтва.

Карупцыя жыве

Беларусь не ў стане кантраляваць карупцыю ў абаронным сектары. Пра гэта паведамляе Цэнтр антыкарупцыйных даследаванняў і ініцыятываў «Transparency International». Даследаванні карупцыі ў абаронцы вяліся цягам двух гадоў.

Пажыццёва за забойства

Ва Украіне да пажыццёвага зняволення асудзілі экс-кіраўніка Дэпартаменту вонкавага назірання Аляксея Пукача – за забойства журналіста Георгія Гангадзэ, які займаўся карупцыйнымі скандаламі. Пукач сказаў, што задушыў Гангадзэ выпадкова, калі выбіваў прызнанне ў шпіёнстве.

Разня ў Алепа

У Сірыйскім Алепа знайшлі некалькі дзясяткаў забітых маладых мужчынаў і падлеткаў. З ракі дасталі як мінімум 68 целаў, большасць з завязанымі за спінаю рукамі. Усе забітыя стрэламі ў галаву.

Эпідэмія – праз тыдзень

Ужо на наступным тыдні ў Беларусі можа быць абвешчаная эпідэмія вострых рэспіраторных інфекцыяў. Медыкі кажуць, што сярод хваробаў пераважаюць негрыпозныя вірусы. На сёння амаль 60 % хворых – дзеці.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў