Віктар Гарбачоў: Трэба палітычная партыя прадпрымальнікаў


Аб праблемах і патрэбах беларускага дробнага бізнесу разважае ў «Гарачым каментары» лідар руху «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.

Госць «Белсату» заўважыў, што буйны бізнес у Беларусі стаўся фактычна VIP-сфераю, дзе верхаводзяць дзяржаўныя чыноўнікі. Дробнае ж прадпрымальніцтва, паводле дзеяча, пакінутае самое сабе: «Калі сярэдні або дробны бізнес пачне развівацца, то адразу ж пачынаецца ціск».

Арганізатар руху прадпрымальнікаў звярнуў увагу: каб адрадзіць беларускую эканоміку, трэба моцныя і разумныя лідары. Паводле Гарбачова, у Беларусі выспела неабходнасць стварэння адмысловай палітычнай партыі прадпрымальнікаў, якая б з’яднала ў сваіх шэрагах вялікую колькасць людзей: «Гэтыя людзі павінны прыйсці да ўлады і займацца эканамічнымі пытаннямі, а не тым, каб пакласці сабе вялікія грошы ў кішэнь».

{movie}Віктар Гарбачоў у “Гарачым каментары”|right|8855{/movie}

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў