Як беларускі спорт можа зарабіць грошы?


Лукашэнка звінаваціў спартовыя арганізацыі ў тым, што тыя не дбаюць пра прыцягненне ў гэтую галіну дадатковых пазабюджэтных сродкаў. Як прыцягнуць сродкі для развіцця спорту ў Беларусі – разважае ў «Гарачым каментары» спартовы аглядальнік Дзмітрый Сухановіч.

Дзмітрый Сухановіч лічыць, што прыцягнуць грошы ў спорт можна дзякуючы добраму маркетынгу. Вядуць рэй у гэтым барысаўскае БАТЭ і хакейны клуб «Дынама» з Менску. Склікаючы людзей на трыбуны, кіраўніцтва гэтых спартовых арганізацыяў дасягае таго, што людзі плоцяць за білеты і купляюць клубную сімволіку.

Яшчэ адзін са спосабаў, на думку спартовага аглядальніка, – продаж правоў на тэлетрансляцыю асобных спартовых падзеяў. Праўда, у Беларусі адсутнічае годны тавар такога плану. «Калі футбол найвышэйшай якасці, то трансляцыі купляюць ува ўсім свеце. А што мы можам прапанаваць: пустыя лаўкі і спартовыя аб’екты не найлепшай якасці?», – звярнуў увагу эксперт.

{movie}Дзмітрый Сухановіч у “Гарачым каментары” |right|8854{/movie}

Сухановіч дадаў, што зацікаўленасці з боку бізнесу таксама няма, бо актуальныя дасягненні беларускіх спартоўцаў не прывабліваюць увагі інвестараў. Эксперт мяркуе, што загана беларускіх чыноўнікаў – патрабаванне ад спартоўцаў хуткіх вынікаў. Госць праграмы перакананы: бюджэтныя грошы ў спорце трэба, каб не даць загінуць спартовым талентам маладога пакалення беларусаў.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў