Уладзімір Гасцюхін: Такіх майстроў, як Пташук, у нас больш не будзе


Волат нашага нацыянальнага кіно, эпоха ў беларускім кінематографе – гэтак кажуць пра Міхаіла Пташука, аўтара стужак паводле твораў Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава ды Івана Шамякіна… На 70-я ўгодкі з дня нараджэння знакамітага рэжысёра ў Менску ўзгадалі ягоную творчасць і жыццё.

У сталічным доме кіно сабраліся блізкія, сябры, вучні Міхаіла Пташука, а таксама ягоныя калегі па здымачнай пляцоўцы.

РАІСА БАРАВІКОВА, ПІСЬМЕННІЦА, ПАЭТКА:
“У яго была своеасаблівая энергетыка. Чалавек, які, здавалася, не меў ні хвіліны спакою, ён быў вельмі добры, вельмі добрай натуры, чалавек сонечны”.
{movie}Агляд падзеяў культуры (29.01.2013) |left|8871{/movie}
Тыя, хто ведаў Міхаіла Пташука асабіста, ды і проста знаўцы кінематаграфіі прызнаюць – такіх майстроў, як Пташук, у беларускай рэжысуры цяпер няма.

УЛАДЗІМІР ГАСЦЮХІН, АКТОР:
“Міша імкнуўся знайсці болевыя, вельмі вострыя пункты ў рэчаіснасці ды перадаць гэта на экран. На мой погляд, дзве выбітныя і самыя буйныя ягоныя карціны – гэта “Наш бронецягнік” і “Вазьму твой боль”.

Цягам гэтых дзён у менскіх кінатэатрах праходзяць рэтраспектыўныя паказы некаторых са стужак рэжысёра : “Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту», і “Жніўні 44-га”. Апошні фільм стаў знакавым не толькі для творчасці рэжысёра, але і для ягонага лёсу. У 2002-ім Міхаіл Пташук загінуў у аўтакатастрофе, у якую трапіў па дарозе на прысуджэнне прэміі “Ніка” за гэтую стужку.

Іншыя тэмы: Карл Лягерфэльд прэзентаваў грамадскасці праект рэстаўрацыі рымскага фантана “Трэві”. У Лісабоне паказалі прапагандысцкія плакаты з Кітаю.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

https://youtu.be/WnoRFziOJ4Q

Глядзі таксама
Каментары