У Вялікай Брытаніі вызначалі самага «цвёрдага характарам»


Спаборніцтвы «Tough Guy» – хіба самая выпрабавальная гонка на выжыванне ў свеце. Змаганне за тытул пераможцы адбываецца штогод і ўключае ў сябе бег па перасечанай мясцовасці з 13-кіламетроваю паласою перашкодаў, што складаецца з крутых схілаў і ўзгоркаў, равоў, басейнаў з ледзяной вадою, ямы з калючым дротам і гэтак далей.

Склад і паслядоўнасць перашкодаў змяняецца з года ў год, але застаецца некалькі традыцыйных, з якіх і пачаліся спаборніцтвы. Гэта 12-метровы затоплены падземны тунэль, 70-метровая багна з нацягнутым над ёю калючым дротам, прабег па гарачых вуглях і 800-метровы брод, у якім вада дасягае плячэй.
{movie}Спаборніцтвы “Tough guy-2013″|left|8848{/movie}
Арганізатары адкрыта папярэджваюць: мала шанцаў выйсці са спаборніцтваў цэлымі. Пераломы ды вывіхі – тут норма, таму ўдзельнікі падпісваюць адмысловую дамову, дзе здымаюць з арганізатараў усялякую адказнасць за стан іхнага здароўя ці, нават, смерць.

Сёлетнім пераможцам стаў 29-гадовы Кнут ГЁлер (Knut Hoehler), які перамагаў ужо двойчы і вярнуўся на спаборніцтвы пасля перапынку, што доўжыўся некалькі гадоў.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў