Суд над кіроўцам «Поршэ Каен» адбудзецца 11 лютага


37-гадовага менчука, дырэктара прыватнага прадпрыемства, які збіў трэцякласніка каля менскай сярэдняй школы № 23 не выпусцілі з-пад варты.

Следчы эксперымент паказаў, што кіроўца «мог бачыць дзіця прынамсі за дзве секунды да наезду».

Пасля смерці дзіцяці ў адстаўку падалі намеснік кіраўніка менскай Дзяржаўтаінспекцыі Канстанцін Страх і кіраўнік ДАІ Фрунзенскага раёну Юры Жыхароў. Свае пасады страцілі таксама старшыня камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Уладзімір Шчарбо і кіраўнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёну Станіслаў Койпаш.

Адразу пасля трагедыі ля школаў краіны ўзмацнілі захады бяспекі. Аднак, ненадоўга. Ужо 7 студзеня два школьнікі трапілі пад аўтамабіль на рэгуляваным пераходзе ў Магілёве. Кіроўцу, які збег з месца злачынства, неўзабаве затрымалі.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў