Чым кіраваліся людзі, якія напалі на будынак КДБ у Бабруйску?


https://youtu.be/player_embedded&v
У інтэрнэце з’явіўся міні-фільм «Беларускі мур», прысвечаны гэтак званай «бабруйскай справе». Аўтары стужкі спрабуюць высветліць сапраўдныя матывы ўдзельнікаў дэманстратыўнай атакі на мур бабруйскага КДБ у 2010 годзе. Тады ў бок будынку паляцелі бутэлькі з запальнаю сумессю.

За гэты ўчынак да 7 гадоў пазбаўлення волі асудзілі траіх хлопцаў – Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава. Іх абвінавацілі ў зацятым хуліганстве і наўмысным прычыненні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Пракурор Тоўсцік прасіла суд пакараць маладых людзей пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7,5 да 8 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле пракурора, «напад на КДБ быў відавочным выклікам грамадству з дэманстрацыяй сваёй беспакаранасці». Адвакаты, у сваю чаргу, заўважылі, што іх падабаронныя давалі паказанні пад ціскам і не хацелі спаліць будынак, а толькі яго пашкодзіць. Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне паказала юнакоў як асобаў, якія не маюць уласных жыццёвых перакананняў і гатовыя знішчыць усё, што бачаць. Адвакаты тлумачылі, што хлопцы хацелі адказаць працаўнікам праваахоўных органаў, якія ўжываюць непрапарцыйныя дзеянні ў дачыненні дэмакратаў.

{movie}Фільм “Беларускі мур”|right|8844{/movie}
Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка ў сваім апошнім слове заявілі, што раскайваюцца за ўчынак. Яны таксама прасілі суд аб літасці ў вынясенні прысуду. Яўген Васьковіч жа заявіў, што не шкадуе пра зробленае. Ён падкрэсліў, што лічыць сябе ліцвінам, а сваім абавязкам – абараняць беларускія нацыянальныя каштоўнасці. «За іх я памерці гатовы, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная», – заявіў апазіцыянер.

Цяпер Яўген Васьковіч адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4, дзе некалькі разоў трапляў у штрафны ізалятар. Арцём Пракапенка – у калоніі № 17 г. Шклова Магілёўскай вобласці. Павел Сырамолатаў адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 19. Пасля напісання прашэння аб памілаванні быў вызвалены ў верасні 2012 года, па ўказу кіраўніка дзяржавы.

Максім Ярашэвіч, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары