Гісторыя пра маладых, якія хочуць ажаніцца – насуперак абставінам і бацькам, – сюжэт знакамітай п’есы Янкі Купалы “Паўлінка” актуальны ва ўсе часы. Адзін з самых старых і любімых беларускіх спектакляў адзначыў 100-гадовы юбілей. Урачыстасці адбыліся ў Вільні.
{movie}Агляд падзеяў культуры (28.01.2013) |right|8832{/movie}
Прэм’ера “Паўлінкі” адбылася ў гэтым будынку ў Вільні, на ёй прысутнічаў сам Янка Купала. Цяпер жа на яго сцяне месціцца мемарыяльная дошка паэта. Да юбілею спектаклю яе напярэдадні замянілі на новую.Урачыстасці зладзілі Міністэрства культуры Беларусі ды беларуская амбасада ў Літве. А гасцямі імпрэзы былі дыпламаты, культурныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі беларускай дыяспары і, канечне, артысты, якія выконвалі класічныя сцэны з “Паўлінкі”.
Удзельнікі святкаванняў таксама зачыталі вершы Янкі Купалы – на сваёй мове. А адмыслова для “Белсату” старшыня Рады нацыянальных супольнасцяў Літвы Лючыя Барткіене зачытала для нас свой улюбёны купалаўскі верш.
Напрыканцы імпрэзы прайшоў канцэрт – вядома, паводле матываў спектаклю “Паўлінка”.
Іншыя тэмы: у Венецыі пачаўся штогадовы карнавал. У Брытаніі святкуюць 200-годдзе раману Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць”.
Мар’яна Чарняева, belsat.eu