Нечаканка ад беларускіх вытворцаў – мабільны тэлефон за Br 250 тыс.


Айчынная кампанія «SNAMI» прэзентавала бюджэтны тэлефон «GS121» з пашыранымі функцыямі. Прылада будзе абсталяваная 0,3-мегапіксельнаю камераю, радыёпрыймачом, ліхтарыкам і аўдыяплэерам. Таксама не абышлося без блютуса і слота для картаў памяці «MicroSD». Паводле вытворцы, рэкамендаваны кошт продажу апарата – каля Br 250 тыс. Летась беларуская кампанія «SNAMI» прэзентавала каля трох падобных бюджэтных тэлефонаў.

{movie}Праграма “Дэвайс” (28.01.2013) |right|8831{/movie}
Анімацыя ў газеце

Цікавую інавацыю дзеля заахвочвання чытаць газеты з самымі маленькімі прапанавала адно з такійскіх выданняў. Газета вырашыла разнастаіць свае матэрыялы элементамі дапоўненай рэальнасці, для прагляду якiх неабходны смартфон з адмысловаю праграмаю. На газетныя палосы выбягаюць пацешныя персанажы, якія могуць растлумачыць навіну простаю і зразумелаю моваю. Апроч гэтага, блокі тэкстаў ператвараюцца ў анімаваныя схемы, а ілюстрацыі ажываюць.

Сэнсарны футарал

У сваю чаргу вытворца «Canopy» паказаў навінку – сэнсарны футарал для «iPhone». Акрамя стандартных функцыяў – абароны прылады ад механічных пашкоджанняў, «Sensus Case» абсталяваны сэнсарнымі панэлямі – і таму сам ёсць часткаю інтэрфэйсу. З дапамогаю вынаходніцтва можна ажыццяўляць усе тыя дзеянні, што і са звычайным сэнсарным дысплеем, але часам такое кіраванне праз накрыўку будзе зручнейшае – асабліва калі вы гуляеце ў відэагульні. Футарал хутка паступіць у продаж, і будзе каштаваць каля $ 100.

Тэлефон для тэлефона

Тэндэнцыя да павелічэння дыяганалі экранаў смартфонаў прывяла да таго, што цяпер стала даволі складана выкарыстоўваць іх да банальнага прымання званкоў. Кампанія «HTC»» вырашыла гэтую праблему, прапанаваўшы да свайго апарата «Butterfly» прыладу «Mini» – фактычна, яшчэ адзін тэлефон, які падлучаецца да асноўнага. Ён лёгка змяшчаецца ў кішэні кашулі ды можа нават дэманстраваць гісторыю выклікаў на манахромным экране. Апроч гэтага, ён служыць пультам кіравання смартфона.

Гэтыя тэмы вы можаце паглядзець у праграме «Dэвайс». Іншыя тэмы выпуску: камера, што лятае; шкляны «WINBOT 7»; «SOUNDLAZER»;«ELDER SCROLLS». «Dэвайс» – штотыдзень у панядзелак і пятніцу а 19:15 на «Белсаце». Праграма даступная таксама падчас он-лайн трансляцыі.

М.Я., belsat.eu
https://youtu.be/Bo6wOBJWLyA

Глядзі таксама
Каментары