Настаўнікі і дактары з вясны пад «жалезным запытаннем» прэзідэнта


Падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру неўралогіі ды нейрахірургіі кіраўнік краіны паабяцаў медработнікам павышэнне заробкаў. Прэзідэнт, аднак, зазначыў: як настаўнікаў, так і дактароў чакае павышэнне патрабавальнасці да іхнай працы.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што «як з настаўнікаў, так і з дактароў будзе жалезнае патрабаванне». «Хопіць ужо плакацца, што ў нас лекары – жабракі, бедныя, такія-сякія. Час дактарам даваць вынік. Усе атрымліваюць аднолькавую адукацыю, усе – у аднолькавых умовах, але Смеяновічы [Арнольд Смеяновіч, вядомы беларускі хірург] не ўсюды з’яўляюцца», – канстатаваў лідар дзяржавы.

Лукашэнка таксама заявіў, што ўжо з вясны «пачне варушыць ахову здароўя». Паводле яго, зарплаты медыкам могуць быць павышаны ў тым ліку за кошт экспарту медпаслугаў.

Прэзідэнт звярнуў таксама асаблівую ўвагу на падрыхтаванне кадраў. Кожны высакакласны адмыслоўца, паводле яго, мусіць пакінуць пасля сябе не менш як трох вучняў, якія валодаюць такімі ж ведамі.

М.Я., паводле БелаПАН

Стужка навінаў