Зянон Пазняк чытае ў інтэрнэце тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі–2013


Цяпер беларусы, якія збяруцца для напісання дыктоўкі ў гонар паўстанцаў 1863 года, змогуць зрабіць гэта пад голас лідара беларускага нацыянальнага адраджэння.

Беларусы праводзяць агульнанацыянальную дыктоўку з 2008 года. Даты яе правядзення – вызначальныя для беларускай дзяржаўнасці ды культуры моманты: Міжнародны дзень роднай мовы (21 лютага), Дзень Волі (25 сакавіка), гадавіна прыняцця Канстытуцыі, паводле якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай (15 сакавіка) і гэтак далей.

Сёлета філосаф Уладзімір Падгол заклікаў беларусаў напісаць дыктоўку 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. На думку аўтара ідэі, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расеяй». Гэтым разам далучыцца да падзеі можна будзе не толькі ў офісах дэмакратычных арганізацыяў, але і праз інтэрнэт. Славуты «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага прачытаў перад камераю Зянон Пазняк. Відэа з тэкстам дыктоўкі прыдасца тым, хто не зможа прыбыць на офісы дэмакратычных арганізацыяў, каб паўдзельнічаць у акцыі.

Цяпер, уключыўшы гэтае відэа ў інтэрнэце, беларусы змогуць напісаць яе ў сябе дома разам з родзічамі ды сябрамі.

{movie}Зянон Пазняк дыктуе агульнанацыянальную дыктоўку-2013|right|8827{/movie}

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў