Вызваленыя з рабства беларусы вяртаюцца дадому


На Беларускім вакзале ў Маскве іх спаткалі нашыя карэспандэнты. Гастарбайтэраў, у тым ліку 4 беларусаў, цягам 7 месяцаў утрымлівалі на цагляным заводзе блізу вёскі Краснаармейск каля Махачкалы.

Толькі ў пятніцу 25 студзеня актывісты расейскага моладзевага руху “Альтэрнатыва” разам з дагестанскаю паліцыяй вызвалілі 9 паднявольных рабочых. Як распавялі беларусы Андрэй Касцючэнка і браты Андрэй і Уладзімір Арэшчанкі, на “працу” іх узялі тут сама – на вакзале. Паверыўшы абяцанкам, яны паехалі на працу ў Дагестан. Калі на месцы падман выкрыўся, нешта выправіць было ўжо немагчыма: звязацца з роднымі не дазвалялі, грошай не выплочвалі аніякіх. На думку аднаго з вызваленых, той, хто іх “знаходзіў”, атрымліваў за гэта грошы. Неяк у размове чалавек, на якога працавалі на заводзе, выказаўся ў духу “я вас набыў, цяпер мусіце адпрацаваць гэтыя грошы”.
{movie}Вызваленыя гастарбайтэры прыехалі ў Маскву|left|8825{/movie}
Працаўнікоў збівалі і не выплочвалі ім грошай. Мужчыны тэарэтычна маглі б з’ехаць, бо дакументы ім пакінулі, але не мелі на тое сродкаў. Жыўшы ў жахлівых умовах, яны працавалі ў любое надвор’е 12 гадзінаў на содні.

Што датычыць заробку, то ніхто з вызваленых не мае дамовы, якая б пацвярджала факт працаўладкавання. А значыць, давесці свае правы будзе няпроста. Праўда, дзякуючы “Альтэрнатыве” ім выплацілі частку заробку – за 3 месяцы замест 7. Аднак паводле валанцёра Алега Мельнікава, яшчэ 3 расейцаў засталіся на заводзе, бо “ім няма куды ісці, а там, прынамсі, кормяць”.

Дабрацца ў Маскву беларусам дапамаглі валанцёры, а таксама дэпутат Дзяржаўнай думы Алег Саўчанка і сенатар Кіраўскай вобласці Святлана Журава. Далей, як плануецца, вызваленым паспрыяе беларуская амбасада.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў