223 загінулыя ад пажару ў бразільскім клубе


У памяшканні начнога клубу «Boate kiss» Санта-Марыі зладзілі феерверк, ад чаго загарэлася столь, у выніку пачалася паніка і цісканіна.

Пажарныя былі вымушаныя выломваць сцены, бо праз адзіныя адкрытыя дзверы не маглі выбрацца прыблізна 500 наведнікаў. Паліцыя паведамляе, што ўсе целы былі вынесеныя, шмат якія немагчыма апазнаць. Аднак гаспадары клубу нейкім чынам здолелі аператыўна эвакуявацца. Цяпер з імі размаўляе паліцыя.
{movie}Пажар у Санта-Марыйскім клубе (без каментара)|left|8823{/movie}
Прэзідэнтка краіны Дыўма Русэф спыніла свой візіт у Чылі і прыбыла на месца здарэння.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў