Гонкі на запрэжаных сабаках: 25 км за 10 млн (фота і відэа)


У Раўбічах праходзяць міжнародныя зімовыя гонкі на сабачых запрэжках “Завіруха-2013”. Агульная працягласць гоначнай трасы сёлета складае 25 км, за найхутчэйшае пераадоленне якой пераможца атрымае не менш як Br 10 млн.

У сёлетніх спаборніцтвах бяруць удзел прыкладна 120 наймацнейшых спартоўцаў з Беларусі, Расеі, Літвы і Латвіі. Сярод дысцыплінаў спаборніцтва – буксіроўка лыжніка адной або двума сабакамі, гонкі на сабачых запрэжках (з 2, 4 і 6 сабак) і эстафета з чатырох этапаў. Акрамя традыцыйных ездавых сабак у гонках бяруць удзел і пароды, якія раней не выступалі ў зімовых відах спорту.

Самаму малодшаму ўдзельніку гонак – 6 гадоў, самому даросламу – 71 год. Акрамя таго, у спаборніцтвах бярэ ўдзел інвалід-калясачнік.

{movie}Гонкі на сабачых запрэжках у Раўбічах |right|8819{/movie}

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў