Ці бяспечна працаваць за мяжою?


Сваяк паехаў на заробкі ў Расею, то назад яго прывезлі ў труне, пракаментаваў магілёвец.

Нядаўна з працоўнага рабства ў Дагестане вызвалілі чатырох беларусаў. Мужчыны цягам сямі месяцаў бясплатна працавалі на цагляным заводзе і не мелі грошай, каб уцячы і вярнуцца дадому.

З гэтай нагоды журналісты “Белсату” запыталіся у жыхароў Магілёва, ці бяспечна выязджаць на заробкі за мяжу.

{movie}Апытанне: Ці бяспечна працаваць за мяжою?|right|8818{/movie}

Некаторыя з магілёўцаў не бачаць нічога небяспечнага ў працы па-за межамі радзімы. “Усе ж ездзяць, бо там больш плоцяць”, – пракаментаваў маладзён. Большасць, аднак, насцярожана ставіцца да замежных выездаў “па рубель”. Магілёўцы ўзгадалі выпадкі смерці за мяжою ды працоўнае рабства. “Расея шмат у нас людзей забрала”, – сказаў мужчына пра загінулых у суседняй краіне беларусаў.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў