Вікторыя Азаранка другі раз выйграла Australian Open (фота, відэа)


Дзякуючы гэтаму беларуска захавала званне першай ракеткі свету.

Сёння ў Мельбурне Вікторыя Азаранка сустрэлася з кітаянкаю На Лі, якую перамагла ў трох сэтах (4:6, 6:4, 6:3). Пераможца атрымае $2,5 млн.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (Australian Open) – першы з чатырох турніраў Вялікага шлему. Летась Вікторыя таксама перамагла ў ім.

Напрыканцы снежня беларуска і кітаянка разам наведалі будыйскіх манахаў і паўдзельнічалі ў паказе моды. Гэта адбылося напярэдадні дабрачыннага матчу ў Тайландзе

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў