"Залаты альбом" & "Ліст": двайная прэм’ера. Агляд падзеяў культуры


Двайная музычная прэм’ера прайшла ў сталічным клубе “Лофт”. Музыкі з гурта “Босае сонца” жыўцом выканалі новы “Залаты альбом”, а гурт „ili-ili” прадставіў наведнікам сваю першую беларускамоўную канцэртную праграму – “Ліст”.

Прэзентацыя кружэлкі стала рэдкім выпадкам, калі ўсе музыкі з “Босага сонца” сустрэліся на адной сцэне. Рэч у тым, што баяніст гурта жыве ў Празе, а саліст – у Маскве. Аднак найважнейшае тое, што яны прэзентавалі. Насуперак чаканням, “Залаты альбом” – гэта не проста падборка найлепшых песень гурта, а кружэлка з новымі песнямі.

Што ж да гурта “Iлi-iлi”, то яны выступілі ў пашыраным складзе. Песні з беларускамоўнай праграмы “Ліст”, паводле музыкаў, нарадзіліся пераважна падчас гастроляў у Францыі ў складзе трупы Купалаўскага тэатру. Таму іх можна называць лістамі на радзіму.

Іншыя тэмы: у Балівіі адбыўся знакаміты фестываль мініяцюраў. У Нью-Ёрку на перадаўкцыёную экспазіцыю выставілі працы так званых “старых майстроў”.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў