Ці гандлюе Беларусь зброяй у абыход міжнародных нормаў?


Лукашэнка запатрабаваў больш актыўнага развіцця і абнаўлення вытворчасці зброі. Ужо сёння больш за 70 % беларускіх вайсковых вырабаў ідуць на экспарт. Ці станецца зброя «лекам» беларускай эканомікі, разважае вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

{movie}Аляксандр Алесін у “Гарачым каментары” |right|8765{/movie}

Паводле эксперта, цяпер Беларусь не належыць да лідараў сусветных экпарцёраў узбраення. Як зазначыў адмысловец, нашая краіна некалі ўваходзіла ў дзясятку найбуйнейшых гандляроў зброяй. Аднак адбылося гэта за кошт распродажу вайсковай тэхнікі, якая засталася ў спадчыну пасля савецкіх часоў. Цяпер, як падкрэсліў госць «Гарачага каментара», Беларусь пастаўляе высокатэхналагічныя тавары, якія выкарыстоўваюцца іншымі краінамі пры вытворчасці ваеннай тэхнікі, а таксама праграмнае забеспячэнне для ваенных сістэмаў ды праграмы мадэрнізацыі савецкага ўзбраення. «У свеце такой тэхнікі многа, а бедныя краіны не могуць купляць кожныя 10 гадоў новую, таму гэта стала адной з нашых спецыялізацыяў – абнаўленне і мадэрнізацыя савецкага ўзбраення», – зазначыў спадар Алесін.

Адмысловец дадаў, што адзін з моцных кірункаў экспарту – вайсковая оптыка. Перавага беларускай вайсковай прадукцыі – даступная цана, што робіць беларускую тэхніку запатрабаванай менавіта ў бяднейшых краінах.

Аляксандр Алесін зазначыў, што цяпер Беларусь не займаецца нелегальным гандлем зброі на сусветным рынку. «Гэта рэпутацыя з мінулага часу. Цяпер сітуацыя змянілася – Беларусь практычна не прадае ўзораў ваеннай тэхнікі, якія б траплялі пад міжнародныя абмежаванні». Паводле адмыслоўца, Беларусь можа прадаваць сваю вайсковую прадукцыю нават Ірану, бо гэтая тэхніка – пераважна абаронныя прылады, на гандаль якімі няма прамой забароны.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў