Іна Кулей у «Гарачым каментары»


Першым госцем нашай новай праграмы стала старшыня камітэту абароны рэпрэсаваных

Іна Кулей адзначыла, што ўпершыню назіралася такая хваля салідарнасці з затрыманымі: людзі прапаноўвалі сваю валанцёрскую дапамогу, сабралі больш за тысячу перадачаў, былі ахвяраваныя больш за 50 тыс. долараў, людзі давалі свае машыны і везлі дапамогу ў Жодзіна ці на Акрэсціна.

Паводле старшыні камітэту абароны рэпрэсаваных, не чакаецца гвалтоўнае масавае выключэнне студэнтаў. Хутчэй за ўсё гэта расцягнуць у часе. Аднак праваабаронцы гатовыя аказаць дапамогу рэпрэсаваным.

Глядзіце «Гарачы каментар» з Алесем Залеўскім з панядзелка да пятніцы а 19.30.

Belsat.eu

Стужка навінаў