У Брытаніі паказалі “забаронены” партрэт каралевы. Агляд падзеяў культуры


У Вялікай Брытаніі, а дакладней – у Ліверпулі – паказалі забаронены партрэт каралевы. Больш як 60 гадоў няўдалая праца англічаніна Джона Нэпэра хавалася за надзейнымі мурамі сутарэння мэрыі Ліверпулю. Аднак часы мяняюцца, і напярэдадні таямнічы партрэт усё ж выйшаў з вязення і трапіў на суд публікі.

Карціна – няма сумневаў – прыгожая, аднак шыя ў каралевы выйшла непрапарцыйна даўгая. Ды і агульна манаршая асоба на партрэце не надта падобная да арыгіналу. Адзінае супадзенне – каралеўскі строй. І ўсё ж намесніку мэра Ліверпулу праца мастака Джона Нэпэра прыйшлася даспадобы.

{movie}Агляд падзеяў культуры (24.01.2013) |right|8764{/movie}

ГЭРЫ МІЛЕР,
НАМЕСНІК МЭРА ЛІВЕРПУЛУ:

“Ведаеце, мяне яшчэ не было 61 год таму, таму я не маю ўяўлення, ці ёсць рэальнае падабенства. Выкананне нядрэннае, выглядае мо не ідэальна з-за даўгой шыі, але карціна напісаная нібыта з пазіцыі знізу, так што каралева не выглядае задаўгою”.

Сам жа аўтар, Джон Нэпэр, які памёр у 2001-м, казаў пра сваю працу гэтак: “Выдатная выява каралевы, але не гэтай”. Трэба адзначыць, што пасля няўдалага партрэту мастак напісаў яшчэ адзін, які ўжо паўстагоддзя ўпрыгожвае будынак гарадской ратушы Ліверпулу.

Іншыя тэмы: у Менску паказалі “Мутантаў” Аляксея Жданава. У ЗША дзякуючы PR-кампаніі стужкі жахаў можна пакаштаваць дэсерты ў выглядзе акрываўленых частак цела.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў