Дробнае прадпрымальніцтва ці канцэрны – якім будзе эканамічны шлях Беларусі?


Пры павелічэнні колькасці гіпермаркетаў у Беларусі дробныя гандляры могуць не вытрымаць канкурэнцыі ды папоўніць шэрагі беспрацоўных.

Адмысловая працоўная група з прадстаўнікоў ураду, гандляроў і прадстаўнікоў бізнес-звязаў вырашае, якім чынам абмяжоўваць долю буйных гандлёвых сетак на рэгіянальных рынках. Прадпрымальнікі выступаюць за тое, каб у Менску доля адной гандлёвай сеткі ў пэўнай сферы, напрыклад, прадуктаў харчавання, не перавышала 10 % ад таваразвароту гораду, а ў раённым цэнтры – 15 %. Прадстаўнікі ж ураду прапаноўваюць абмежаваць долю 30 %.

{movie}Дробнае прадпрымальніцтва ці канцэрны – шлях Беларусі? |right|8763{/movie}

У выпадку дамінавання вялікіх рознічных сетак акрамя прадпрымальнікаў, якія застануцца без працы, негатыўныя наступствы адчуюць мясцовыя вытворцы. Гіпермаркеты ўжо цяпер патрабуюць ад іх вялікіх зніжак за месца на паліцах. Зніжэнне рэнтабельнасці вытворчасці можа прывесці да банкруцтва прадпрыемстваў. «Калі вытворцы банкруцяцца і зачыняюцца, а гандаль «тлусцее» – гэта не норма. Не норма і наадварот, бо ўсе разам мусяць прыйсці да канчатковай мэты і, пажадана, з найлепшымі вынікамі», – зазначае Віктар Маргелаў з Канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

Новая рэдакцыя закону, які вырашыць лёс беларускіх прадпрымальнікаў, трапіць з ураду на разгляд парламенту ўжо ў лютым.

Больш пра эканамічныя навіны нашай краіны – у праграме «Сальда», якая выходзіць у аўторак, сераду і чацвер у межах публіцыстычна-інфармацыйнага блоку “Студыя “Белсат””. Праграму можна прагледзець у анлайн трансляцыі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў