Ці варта спадзявацца на наменклатуру?


Тыя, хто прагнуць пераменаў, шукаюць нейкую сілу, што дапамагла б здзейсніць гэтыя змены або дамаглася іх сама. Гэтак шмат хто, расчараваўшыся ў апазіцыі, у самім грамадстве, ускладаюць надзею на наменклатуру, на тое, што трансфармацыя распачнецца знутры. У «Размове Мацкевіча» сацыёлаг Сяргей Нікалюк разважае пра магчымасць такога сцэнара.

Пачаць трэба хіба з таго, ці ёсць гэтая «наменклатура» ў Беларусіабо гэта проста перанос яшчэ савецкага акрэслення на беларускія рэаліі.

«Безумоўна, трэба казаць пра перанос, але разам з гэтым мы прайшлі праз маленькую рэвалюцыю, што запусціла сацыяльныя ліфты, і ў найвышэйшых эшалонах улады адбылося вялікае абнаўленне. Але з таго, што самая прырода ўлады захавалася, то тыя механізмы, што фармавалі ўладу да 90-х гадоў, дзеяць і сёння. Кірунак той жа, што пры савецкай уладзе, можна казаць пра нейкі клас са сваймі інтарэсамі», – зазначае адмыслоўца.

Аднак нельга забывацца, што Беларусь усё ж такі далёка не савецкая рэспубліка. Мы маем адкрытыя межы, і нашая краіна не ёсць самадастатковай – няма закрытасці савецкага ўзроўню.
{movie}Сяргей Нікалюк у “Размове Мацкевіча”|left|8753{/movie}
Пра асаблівасці беларускай наменклатуры, пра тое, што неабходна для рэальнай змены сітуацыі ў Беларусі і ці ёсць шанец на раскол айчыннай вертыкалі ўлады – у «Размове Мацкевіча» з Сяргеем Нікалюком.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў