Амаль 100% грошай, вылучаных на моладзевую палітыку, забярэ БРСМ


Нягледзячы на тое, што Лукашэнка назваў праграму “Моладзь Беларусі” на 2011–2015 гг. “пустою”.

“Праграмы і канцэпцыі патрэбныя толькі тады і там, дзе мы пачынаем штосьці новае. Па моладзевай палітыцы ўжо даўно ўсё вызначана, грошы выдзеленыя. Як будзем дзейнічаць, мы таксама разумеем. Хто будзе ў цэнтры і на месцах рэалізоўваць асноўныя кірункі дзейнасці з моладдзю, якія даўно выпакутаваныя жыццём, мы таксама ведаем”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ужо традыцыйна асноўная роля ў працы з моладдзю адводзіцца БРСМ. У 2005–2007 гг. кіраўнік Беларусі ставіў задачу для гэтай арганізацыі выйсці на самаакупнасць. У 2011 г. БРСМ атрымае рэкорднае фінансаванне – 20,5 млрд руб. Гэта 98% усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў краіне.

Вось як апраўдвае такія “дывідэнды” старшыня БРСМ Ігар Бузоўскі: “Наша арганізацыя ўвесь час падтрымлівае ідэі прэзідэнта і ўраду. Падчас выбарчай кампаніі нашыя чальцы прадэманстравалі сваю актыўнасць на выбарчых участках, на зборы подпісаў, на масавых мерапрыемствах. Мы прэтэндуем на планавыя гранты ад дзяржавы. Гэта датычыць выдзялення грошай на мэтавыя праекты па падтрымцы ветэранаў, таленавітай моладзі, правядзення спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў”.

belsat.eu

Стужка навінаў